КАВАЛЕ́Р О́РДЭНА СЛА́ВЫ ТРОХ СТУПЕ́НЕЙ,
савецкі воін, якога ўзнагароджвалі ў Вял. Айч. вайну ордэнам Славы трох ступеней. Ордэн устаноўлены Прэзідыумам Вярх. Савета СССР 8.11.1943. Ім узнагароджвалі асоб радавога і сяржанцкага складу сухап. часцей, а таксама мал. лейтэнантаў у авіяцыі, якія ў баях з праціўнікам здзейснілі гераічныя подзвігі. Узнагароджанні ордэнам Ш i II ступеней праводзіліся ад імя Прэзідыума Вярх. Савета СССР камандуючымі франтамі і арміямі, I ступені — Прэзідыумам Вярх. Савета СССР. Поўных кавалераў гэтага ордэна ў СССР было больш за 2,5 тыс., з іх беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі 66: Дз.К.Абраменка, І.І.Акаловіч, У.А.Амельяновіч, А.Я.Андрыенка (арт. гл. ў Дадатку), М.З.Асмыковіч, П.Ф.Бандарчук, П.Р.Барадаўка, А.М.Белавусаў, Ф.Ц.Бібік, М.Р.Бяляеў, А.К.Васільеў, В.Дз.Вятошкін, П.А.Гупянец, В.В.Гутнік, А.І.Далідовіч, І.В.Дарошчанка (арт. гл. ў Дадатку), Р.П.Жулега, І.Р.Зайцаў, Ф.П.Занько, А.І.Зосік, М.І.Івуценка, А.Г.Кагуценка, У.Я.Карнеенка, Р.Я.Кароль, А.Я.Кастрама, П.І.Касцюковіч, П.Я.Касянчук, А.А.Клопаў, А.В.Кляцко, Р.Ц.Кротаў, І.К.Купрыенка, К.С.Куркевіч, В.Ф.Ландычэнка, В.П.Ліснеўскі, С.А.Лупікаў, І.Т.Ляскоўскі, П.М.Ляўкоў, У.Р.Маджар, І.Р.Макаранка, А.І.Малевіч, А.К.Марозаў, У.М.Марчанка, Я.Л.Мінкін, М.М.Мінчанкоў, Р.М.Міткевіч, Л.М.Міхіевіч, У.І.Мотуз, Р.Ф.Нагорны, У.М.Пасікаў, М.І.Патаповіч, М.І.Перавознікаў, М.К.Рагоўскі, П.І.Рубіс, П.М.Савуцін, М.Ф.Сафонаў, С.Т.Сотнікаў, М.С.Струк, А.Ф.Сямёнаў, Я.А.Траццякоў, А.А.Філіпенка, Л.С.Хадановіч, І.А.Цімашэнка, М.Р.Ціхановіч, І.С.Шмея, Н.Л.Юшкоўскі, І.П.Янчанка (пра кожнага гл. асобны арт.).
т. 7, с. 391